Ілюстрацыйнае фота Настассі Уткінай.

Камітэт дзяржкантролю 6 красавіка адкрые «гарачую лінію» па пытаннях наяўнасці тавараў у гандлёвай сетцы і росту цэнаў.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю ад 6 да 10 красавіка 2020 года арганізуюць «гарачую лінію» па пытаннях наяўнасці тавараў у гандлёвай сетцы і росту цэнаў, якая праводзіцца ў мэтах забеспячэння аператыўнага кантролю за сітуацыяй на спажывецкім рынку.

Жыхары ўсіх рэгіёнаў Беларусі і Мінска, у тым ліку работнікі прадпрыемстваў гандлю, могуць паведаміць у кантрольнае ведамства аб фактах значнага павышэння коштаў на спажывецкія тавары, а таксама аб іх адсутнасці ў гандлёвай сетцы.

Звярнуцца на «гарачую лінію» можна па тэлефоне 8 (017) 327-54-09 ад 10:00 да 12:00.