СМІ паведамляюць пра смерць яшчэ двух чалавек ад COVID-19

TUT.BY са спасылкай на «Нашу Ніву» і «Радыё Свабода» паведамляе яшчэ аб двух памерлых людзях ад каранавіруснай інфекцыі.

У Віцебску памёр былы следчы па асабліва важных справах Віцебскай абласной пракуратуры, палкоўнік у адстаўцы, 58-гадовы Анатоль Высоцкі. Гэтую інфармацыю пацвердзіла жонка памерлага.

4 красавіка ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы памёр 69-гадовы былы супрацоўнік Нацыянальнага банка Юрый Восіпаў. У яго была пнеўманія, выкліканая каранавірусам, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на дачку памерлага. У гэтай жа бальніцы з аналагічным дыягназам ляжаць дачка і жонка мужчыны.

Нагадаем, учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла смерць 5 чалавек ад COVID-19.