У аўторак без ападкаў і вецер паўднёвы, паўднёва-заходні. Ноччу -3 … +3°С, у паўднёвых раёнах месцамі да -5°С, днём +15…+21°С, па паўднёвым захадзе краіны да + 23°С, паведамляе Tut.by.
8 красавіка, у сераду, днём +13…+19°С, па паўднёвым захадзе +20…+22°С.
9 красавіка, у чацвер, у дзённыя гадзіны парывісты вецер. Уначы 0…+ 6°С, месцамі да -2°С, днём + 17…+23°С, па поўначы +14…+16°С.
У пятніцу прыйдзе халодны атмасферны фронт. Днём +7 …+13°С, па паўднёвым захадзе на пару градусаў цяплей.
Згодна з папярэднім прагнозам, у выходныя чакаецца халаднаватае надвор’е. У нядзелю па поўначы Беларусі зноў можа назірацца невялікі снег.
• Текст доступен на языке: Русский