ДТЗ на дарозе Мінск-Маладзечна: кіроўца легкавушкі сутыкнуўся з грузавіком

У Мінскім раёне ў выніку сутыкнення з грузавіком загінуў кіроўца легкавушкі, паведамляе прэс-служба МУС.

Сёння каля 13 гадзін на аўтадарозе Р28 Мінск—Маладзечна—Нарач паблізу вёскі Шчарбіны 72-гадовы кіроўца «Таёты» выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком «МАЗ».

У выніку ДТЗ кіроўцу легкавога аўто даставілі ў бальніцу, але ад цяжкіх траўмаў ён неўзабаве загінуў. Яго жонка не пацярпела, роўна як і кіроўца грузавіка.

Прычыны ДТЗ высвятляюцца. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, выратавальнікі і медыкі. Супрацоўнікі ДАІ забяспечвалі праезд транспарту.

• Текст доступен на языке: Русский