На месцы здарэння.

Пажар здарыўся 5 красавіка каля 17.00 у вёсцы Юхавічы Маркаўскага сельсавета. 

Гарэла прыватная лазня. Калі прыехалі выратавальнікі, агонь ахапіў большую частку даху, расказала інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскай ГРАНС Валянціна Сопат.

Лазня належала 46-гадовай гаспадыні. Пацярпелых няма. Агонь пашкодзіў маёмасць у лазні, дах і сцены. Прычыну ўдакладняюць. Разглядаюць няправільнае выкарыстанне печкі.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Памятаеце, за бяспеку прыходзіцца плаціць, за яе адсутнасць двойчы. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

Фотаздымкі забяспечаныя Валянцінай Сопат.

• Текст доступен на языке: Русский