Фота delaemvmeste.by.

Пра гэта паведамляе Ахова птушак Бацькаўшчыны.

Ужо шосты год грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) праводзіць акцыю «Выратуй арляня!», каб захаваць мясцовую папуляцыю вялікіх падворлікаў, від, якому пагражае глабальнае знікненне.

Гэтыя птушкі выбіраюць глухія месцы ў забалочаных лясах побач з адкрытымі балотамі. У лепшым выпадку з гнязда вылятае толькі адно птушаня. Каб захаваць від, АПБ шукае арліныя гнёзды і афармляе ахоўныя дакументы для перадачы гэтых участкаў пад ахову.

Сярод месцаў, дзе будуць адшукваць і даследаваць гнёзды, – Маладзечаншчына і Вілейшчына.

• Текст доступен на языке: Русский