Фота Настассі УТКІНАЙ.

Трагедыя адбылася ў Чашніцкім раёне, паведамляе Следчы камітэт. 

Днём 4 красавіка супрацоўніца аднаго з прадпрыемстваў раёна знайшла двух калег, якія ляжалі на падлозе ў бытавым памяшканні. Папярэдне ўстанавілі, што 55-гадовы і 61-гадовы мужчыны выпілі дэзсродак для рук, які выкарыстоўваецца на дадзеным прадпрыемстве некалькі гадоў.

Пацярпелых даставілі ў медыцынскую ўстанову, дзе 61-гадовы мужчына памёр у той жа дзень. Следча-аператыўнай групай агледжана месца здарэння, канфіскаваныя неабходныя для правядзення экспертыз прадметы і аб’екты. Апытаныя супрацоўнікі прадпрыемства, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

• Текст доступен на языке: Русский