На Астравеччыне гарэла лазня. Папярэдняя версія — парушэнне правілаў мантажу печаў

У нядзелю, 5 красавіка, у аграгарадку Кемелішкі гарэла лазня.

Паведамленне аб пажары ў Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла ў 11:58 ад суседкі пацярпелых. Жанчына выйшла на вуліцу, убачыла дым над будынкам — тут жа патэлефанавала выратавальнікам і распавяла аб тым, што здарылася гаспадарам.

Адкрытага полымя на лазні не было — і галава сям’і паспрабаваў патушыць агонь з дапамогай шланга. На дапамогу мужчыну падаспелі выратавальнікі і узгаранне было ліквідавана.

У выніку пажару пашкоджаны сцены і перакрыцці, падкопчана маёмасць.

Прычынай узгарання папярэдне называюць парушэнне правілаў устройства і мантажу печаў.