У рэспубліканскім кулінарным фестывалі ўдзельнічалі павары і навучэнцы профільных навучальных устаноў Беларусі.
Ад 2 па 16 сакавіка праходзіла галасаванне за самыя смачныя стравы фестывалю. Па яго выніках адборачны тур прайшлі некалькі ўдзельнікаў з рэгіёна. Гэта:
У намінацыі «Сучасная беларуская кухня. Суп» – страва «Юшка з пеўня» ад Антаніны Баяркінай з Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа.
У намінацыі «Сучасная беларуская кухня. Гарачае» ёсць некалькі страў з рэгіёна. Гэта
- сырныя блінчыкі з грыбамі ад Таццяны Біслюк, майстра вытворчага навучання Смаргонскага дзяржаўнага прафесійнага політэхнічнага ліцэя
- цыбрыкі, фаршыраваныя грыбамі і цыбуляй ад Артура Лявуціна з Маладзечанскага дзяржкаледжа
- страва «Судак – каледжа смак» ад Аляксандры Жук і Эльвіры Дзятковіч з Вілейскага дзяржаўнага каледжа.
• Текст доступен на языке: Русский