Фота belprauda.org.

Прыгавор у адносінах да двух жыхароў Вілейшчыны агучылі 30 сакавіка.

Як расказала памочнік пракурора Вілейскага раёна Наталля Стрэж, 41-гадовы вясковец рабіў да свайго дома прыбудову. Дапамагчы запрасіў 37-гадовага знаёмага. Падчас будоўлі мужчынам не хапіла страпільных дошак.

Раней і адзін, і другі працавалі на лецішчы ў суседа. Ведалі, што дошкі ў таго ёсць. Таму летась, лістападаўскім вечарам, узялі неабходныя будматэрыялы на суму 61 рубель 53 капейкі. Скрадзеныя дошкі выкарысталі для прыбудовы.

На судзе мужчыны прызналі сваю віну. 41-гадовы фігурант кампенсаваў грошы за дошкі. Мужчын асудзілі па артыкуле 205. Старэйшы атрымаў тэрмін – адзін год без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, малодшы – арышт на адзін месяц. А яшчэ ён будзе прымусова лячыцца ад алкагалізму.

• Текст доступен на языке: Русский