Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай ў эфіры тэлеканала АНТ пракаментаваў падаўжэнне вясновых школьных канікул на тыдзень, паведамляе БЕЛТА.
Тэрміны вясновых канікул падаўжаюцца на шэсць дзён – ад 6 па 11 красавіка ўключна. Чацвёртая чвэрць працягнецца ад 13 красавіка па 30 мая. У Мінадукацыі растлумачылі, такое рашэнне прынялі з улікам пажаданняў бацькоў:
у ведамства паступала да 100 званкоў у дзень з такой просьбай.
– Сёння распрацоўваюцца рэкамендацыі, якія будуць даведзены ў панядзелак-аўторак да ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па тым, якім чынам неабходна скарэктаваць праграму, каб не пацярпелі навучэнцы. Што тычыцца педагагічных работнікаў, то яны ў канікулярных рэжыме абавязаны наведваць сваё працоўнае месца, – сказаў Аляксандр Кадлубай.
• Текст доступен на языке: Русский