5 красавіка а 00:07 ахоўнік паведаміў у службу 101 аб задымленні ў кампрэсарнай на тэрыторыі вытворчага прадпрыемства па вуліцы Якуба Коласа ў Смаргоні. Да месца выкліку неадкладна накіравалі разлікі выратавальнікаў.
Узгаранне адбылося ў памяшканні з трыма шрубавымі кампрэсарамі са шчытамі кіравання. Абсталяванне прызначана для падачы сціснутага паветра ў лінію расфасоўкі прадукцыі. Байцы МНС ліквідавалі ўзгаранне і не далі полымю выйсці за межы кампрэсарнай.
Агонь пашкодзіў кампрэсары, закураны сцены і столь. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія — кароткае замыканне ў шчыце кіравання.