Пажар здарыўся вечарам 6 красавіка.

У вёсцы Адамавічы пад Маладзечнам загарэлася трава.

Пажарныя патушылі яе прыкладна за 15 хвілін.

Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы караюцца штрафам ад 270 да 1080 базавых велічынь.