Фота The New York Times.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці з медыкамі агучыў новыя лібчы па каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі.

— У нас сёння 794 чалавекі шпіталізаваныя, 31 на ШВЛ. Катастрофы абсалютна няма. Так, прырост у нас назіраецца. Дзякуй богу, што не лавінападобны. І гэта трэба ўтрымаць, — адзначыў Лукашэнка.

Нагадаем, па дадзеных міністэрства аховы здароўя на 6 сакавіка на стацыянарным лячэнні знаходзілася 634 чалавекі.