Фота Настассі Уткінай.

Пашырылі спіс сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе ўрад.

У пералік унеслі кансервы мясныя, кансервы з рыбы, сухое малако, кава, пітная вада, расфасаваная ў ёмістасці, цвёрдае туалетнае і гаспадарчае мыла, запалкі, гігіенічныя жаночыя пракладкі, падгузнікі, туалетная папера, сродкі аховы органаў дыхання (маскі, прызначаныя для індывідуальнага прымянення) і дэзынфікуючыя (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя) сродкі, у тым ліку гелі, спрэі.

• Текст доступен на языке: Русский