Фота stereo-news.com.

Каб мінімізаваць непасрэдныя зносіны міліцыянераў для атрымання даведачнай інфармацыі пра адміністрацыйныя працэдуры ў сферы абароту зброі, грамадзяне могуць скарыстацца дыстанцыйнай кансультацыяй.

Для гэтага можна звярнуцца ў дазвольную сістэму Маладзечанскага РАУС па тэлефонах (8 176) 77-01-67 альбо 77-14-88. Узоры заяў і парадак аплаты за аказанне адміністрацыйнай працэдуры у сферы абароту зброі размешчаныя на сайце Маладзечанскага райвыканкама ў раздзеле «Актуальная інфармацыя» і «РАУС».

Ўнесці дзяржаўную пошліну можна ў сістэме «Разлік» (АРІП).

Разліковы рахунак для ўнясення дзяржаўнай пошліны за аказанне адміністрацыйнай працэдуры ў сферы абароту зброі

Ўнесці дзяржаўную пошліну за аказанне адміністрацыйнай працэдуры ў сферы абароту зброі Вы можаце: Сістэма «Разлік» (АРІП): «МУС» → «Дазвольная сістэма» → «Для грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь» → «Мінская вобласць» → «г.Маладзечна» → выбраць паслугу ( «Набыццё зброі», «Захоўванне зброі»,« Захоўванне зброі падоўжыць».

Нумар рахунку BY38AKBB36029160100090000000

код плацяжу 03002, код банка AKBBBY2X

УНП: 601058499

За выдачу дазволу на набыццё зброі – 1 базавая велічыня (за кожную адзінку)

За выдачу дазволу на захоўванне і нашэнне зброі – 2 базавыя велічыні (за кожную адзінку)

За падаўжэнне тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне зброі – 1 базавая велічыня (за кожную адзінку).

• Текст доступен на языке: Русский