Візуалізацыя градабудаўнічага эскіза забудовы. Ілюстрацыя забяспечаная Вілейскім райвыканкамам.

8 красавіка у 18.00 правядуць прэзентацыю праекта забудовы мікрараёна «Паўночны-5» у Вілейцы.

Каб не спрыяць распаўсюджванню каранавіруса, арганізатары вырашылі правесці прэзентацыю анлайн. Далучыцца да прагляду і абмеркавання можа кожны ахвотны, паведаміў карэспандэнту начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама Дзмітры Гарланаў.

Весці відэатрансляцыю будуць на сервисе YouTube (спасылка на канал с трансляцыяй).

Зваротная сувязь з насельніцтвам будзе адбывацца праз:

  1. відэахостынг YouTube (спасылка на канал з трансляцыяй)
  • зайсці на старонку канала (праз інтэрнэт-браўзэр для камп’ютараў ці смартфонаў, мабільнае прыкладанне Youtube);
  • адкрыць на старонцы канала ў 18.00 8 красавіка трансляцыю «Грамадскае абмеркаванне ПДП «Паўночны-5»;
  • пачаць абмеркаванне ў блоку «Чат» (пад відэа ці справа ў залежнасці ад дазволу і арыентацыі экрана; ў поўнаэкранным рэжыме прагляду – злева па-над відэа).

2. сацыяльную сетку vk.com: vk.com/pdps5 – мерапрыемства «Грамадскае абмеркаванне ПДП «Паўночны-5»

  • зайсці на старонку мерапрыемствы (праз інтэрнэт-браўзэр для кампутараў ці смартфонаў, мабільнае прыкладанне VK);
  • на старонцы ў асноўным блоку выбраць гутарку «Грамадскае абмеркаванне ПДП  «Паўночны-5»;
  • пачаць абмеркаванне.

3. мэсанджар Viber

спасылка – інвайт (запрашэнне) у групу

Для карыстальнікаў прыкладання Viber для кампутараў на Windows / MacOS (загрузіць дадатак: https://www.viber.com/ru/download/)

– QR-код

  • у дадатку Viber для мабільных платформаў на ўкладцы «Яшчэ» націснуць на кнопку з выявай QR-кода ў правым верхнім куце;
  • камеру смартфона навесці на карцінку:

адкрыецца група «Абмеркаванне ПДП «Паўночны-5»;

  • пачаць абмеркаванне.

4. мэсанджар Telegram:

– адрас чата: @ pdps5

  • у дадатку Telegram для мабільных платформаў на галоўнай старонцы націснуць на кнопку пошуку ў правым верхнім куце;
  • ўвесці ў радку пошуку pdps5;

ў глабальным пошуку адлюструецца чат «Абмеркаванне праекта дэталёвага планавання мікрараёна «Паўночны-5» у Вілейцы Мінскай вобласці»;

  • выбраць гэты чат для абмеркавання
  • пачаць абмеркаванне

• Текст доступен на языке: Русский