Фота Настассі Уткінай.

Аўтамабіль смаргонца стаяў на неахоўнай стаянцы ў цэнтры Смаргоні і знік адтуль.

Намеснік начальніка Смаргонскага РАУС Іван Руткоўскі паведаміў shliah.by, што аўтамабіль быў абсталяваны гукавой сігналізацыяй, але, у мэтах эканоміі зарада акумулятара, яна не была падключана да электрасілкавання.

Пасля  паведамлення пра знікненне аўтамабіля, на месца здарэння выехалі міліцыянеры і следча-аператыўная група. Таксама былі паднятыя па трывозе ўсе супрацоўнікі ДАІ і крымінальнага вышуку.

– На працягу трох гадзін мы ўжо валодалі інфармацыяй, што зніклы аўтамабіль у горадзе адсутнічае. Праз 12 гадзін стала ясна, што і ў Смаргонскім раёне яго таксама няма, – адзначыў Іван Руткоўскі.

На наступны дзень дзякуючы следча-аператыўным мерапрыемстваў у Смаргонскім РАУС з вялікай верагоднасцю ўжо ведалі таго, хто мае дачыненне да крадзяжу «Фольксвагена».

3 красавіка міліцыя ўстанавіла, што зніклы аўтамабіль знаходзіцца ў адным з гаражоў у Вілейцы, а да яго крадзяжу датычны мінчанін.

Паводле слоў Івана Руткоўскага, падазраваны мужчына прызнаўся ў зробленым. Прычынай крадзяжу паслужыла тое, што ў фігуранта ёсць такі самы  аўтамабіль, а скрадзены «Фольксваген» ён планаваў выкарыстоўваць як донара запчастак.

• Текст доступен на языке: Русский