Фота gazeta.a42.ru.

Ахвярай махляроў стаў 22-гадовы жыхар Ракава. 6 красавіка ён звярнуўся ў міліцыю з заявай, што з яго карт-рахунку зніклі грошы.

Выбыўшы на месца здарэння, міліцыянеры ўстанавілі, што пацярпелы стаў ахвярай падману і сам перадаў зламысніку нумар сваёй банкаўскай карты і дадзеныя пашпарта.

У сацыяльнай сетцы «Укантакце» са старонкі сябра пацярпеламу прыйшло паведамленне з просьбай скінуць нумар банкаўскай карты нібыта для таго, каб туды перавесці грошы. Не пераканаўшыся ў тым, што піша гаспадар старонкі, пацярпелы паведаміў усе неабходныя дадзеныя, пасля чаго грошы з яго карт-рахунку зніклі.

Пацярпелы пазбавіўся больш за 600 беларускіх рублёў. Распачатая крымінальная справа па ч. 2 ст. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі).

Як паказвае практыка, знайсці злачынцу і вярнуць грошы ўладальніку карткі практычна немагчыма. Варта клапаціцца пра уласную фінансавую бяспеку, не верыць просьбам, якія тычацца грошай і прыходзяць праз сацсеткі і розныя мэсенжары. Калі такая просьба паступіла, абавязкова патэлефануеце гэтаму чалавеку, пераканайцеся, што паведамленне прыйшло ад яго. Не пішыце канфідэнцыйную інфармацыю (рэквізіты карт, коды) у асабістых паведамленнях сваім сябрам.

• Текст доступен на языке: Русский