Фота The New York Times.

Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі стварыла фонд дапамогі медыкам і паабяцала пералічваць грошы працаўнікам медгаліны, якія заразіліся новым каранавірусам.

«Фонд дапамогі створаны пры Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя і ўсе галіновыя прафсаюзы салідарна пералічваюць у яго грашовыя сродкі. Прэзідэнт Беларусі падтрымаў гэтую ініцыятыву», — паведамляе ФПБ.

Матэрыяльную дапамогу супрацоўнікам медыцыны абяцаюць даваць па прадстаўленні ліста непрацаздольнасці (бальнічнага). Выплочваць абяцаюць ад 600 да 5000 рублёў «у залежнасці ад цяжкасці захворвання».