Від на БелАЭС. Фота Настассі Уткінай.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік патлумачыў сітуацыю з 15 хворымі на каранавірус расіянамі ў Астраўце.

8 красавіка праходзіць прэс-канферэнцыя «Найбольш актуальныя тэмы і пытанні аб COVID-19», на якой міністр адказывае на пытанні пра каранавірусную інфекцыю ў Беларусі.

Каранік патлумачыў, што прынялі рашэнне пра абследаванне ўсіх замежнікаў, якія прыязджаюць на будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Замежнікі праходзяць лабараторнае тэставанне і знаходзяцца на каранціне 14 дзён.

Паўторнае тэставанне у 15 расіян дало станоўчы вынік, таму іх шпіталізавалі.

Каранік адзначыў, што расіяне не працавалі на АЭС, а знаходзіліся на каранціне, як і усе замежнікі, якія прыязджаюць працаваць на Астравецкую станцыю.