7 красавіка каля 14 гадзін у МНС паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Нарчы Шчучынскага раёна аб узгаранні сухой расліннасці.

Устанавілі, што ў выніку пажару згарэла больш за 20 дамоў, у двух з якіх пастаянна пражывалі грамадзяне. У выніку ўзгарання жыхары вёскі не пацярпелі.

Паводле атрыманых дадзеных, каля 11.00 гадзін 70-гадовы мясцовы жыхар у двары свайго дома паліў сухую траву. Са слоў мужчыны, гэты працэс ён кантраляваў, у дом сышоў, калі ўсе патухла. Аднак праз некаторы час да яго прыйшоў аднавясковец і паведаміў аб пажары ў яго ў двары.

Цяпер следчыя праводзяць агляд месца здарэння. Задзейнічаны магчымасці перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі. Праводзяцца допыты сведак, усталёўваецца сума нанесенай пажарам шкоды. Распачалі крымінальную справу, усе абставіны высвятляюць.

Фотаздымкі з месца здарэння – Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь.