Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў Беларусі правялі каля 46 тысяч тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Тэсты праводзяць у 13 лабараторыях.

Па дадзеных на 8 красавіка на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 976 чалавек. 33 пацыентаў — на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Паправіліся ад каранавірусу 77 чалавек.

Новых выпадкаў смерці ад каранавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі не зарэгістравана.

Такім чынам, у Беларусі ўсяго зафіксавана 1066 выпадкаў захворвання на каранавірус.

У Беларусі на барацьбе з COVID-19 задзейнічаны 25 тысяч медыкаў. Ва ўстановах аховы здароўя для пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй прадугледжана больш за 7 тысяч месцаў.