Фота Мікалая Ліскова.

Заўтра, 9 красавіка, з Балтыкі прыйдзе франтальны раздзел. Днём чакаецца павелічэнне воблачнасці, месцамі кароткачасовыя дажджы, паведамляе pogoda.by.

Вецер паўднёва-заходні, днём паўночна-заходні, умераны, днём парывісты, у асобных раёнах парывісты. Ноччу 0..+5°С, месцамі -1..-3°С, максімальная днём ад +10°С на поўначы да +22°С на поўдні краіны.

У пятніцу, 10 красавіка, ноччу месцамі, днём пераважна на паўночным усходзе дождж і мокры снег. Вецер паўночна-заходні, парывісты, днём у асобных раёнах моцны, парывісты. Ноччу ад -2 на паўночным захадзе да +7 на паўднёвым усходзе, днём +7..+13.

У суботу пераважна без ападкаў. Ноччу 0..-5, месцамі +1..+2, днём +6..+13.

• Текст доступен на языке: Русский