Ілюстрацыйнае фота regnum.ru.

Хлопчык разам з бацькамі 5 красавіка прыехаў з Мінска да бабулі ў пасёлак Партызанскі, што на Вілейшчыне. Калі дзіця каля 18.00 каталася на ровары, суседскі сабака выскачыў з двара і ўкусіў хлопчыка за левую ягадзіцу.

Пра здарэнне ў Вілейскі РАУС 6 красавіка паведаміла жыхарка пасёлка.

Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Мікалая Мягкова, бацькі хлопчыка звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Укус аказаўся нязначным.

Гаспадыня сабакі патлумачыла, што здарэнне магло адбыцца па некалькіх прычынах: аказаўся зламаным карабін ланцуга, забыліся зачыніць уваходныя вароты.

У адносінах да гаспадыні сабакі склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне ўтрымання жывёлы. Меру адказнасці вызначыць суд.

– Хочацца нагадаць жыхарам Вілейшчыны, што ўтрыманне дамашніх жывёл, – справа адказная. Парушэнне правілаў утрымання катоў, сабак, драпежных жывёл, згодна з часткай першай артыкула 15.47 Кодэкса аб адміністрцыйных парушэннях, караецца папярэджаннем або штрафам ад 27 да 405 рублёў. Калі парушэнне правіл утрымання прывядзе да шкоды здароўю ці маёмасці, то, згодна з часткай 2 гэтага ж артыкула, штраф узрасце – ад 270 да 810 рублёў. А можа быць і адміністрацыйны арышт 15 сутак, – звярнуў увагу Мікалай Мягкоў.

• Текст доступен на языке: Русский