На Мядзельшчыне злодзей скраў электрычны абагравальнік

Паводле інфармацыі Мядзельскіх РАУС і РАСК у вёсцы раёна адбыўся крадзеж. Падазраванага затрымалі, паведамляе narachanka.by.

У вёсцы Азаркі-Пудавінка злодзей трапіў праз гарышча ў дачу і выкраў электрычны абагравальнік коштам 220 рублёў.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група і высветліла, што злачынства здзейсніў жыхар раёна 1996 года нараджэння.