Адзін з вырваных слупкоў знайшлі ў Віліі. Фота з суполкі vk.com/public187876910.

Пра гэта паведамілі жыхары Вілейкі.

Вынікі вандалізму вілейчукі заўважылі сёння раніцай. Слупкі-ўказальнікі з веладарожкі, што ідзе ад Баннага возера да ўрочышча Дубаўка, павырывалі і паламалі.

Адзін са слупкоў вілейчукі знайшлі ў Віліі.

На слупках-указальніках была размешчана інфармацыя аб тым, куды рухацца па веламаршруце, і прыведзена міні-карта маршрута.

У міліцыю пакуль не звярталіся.

Нагадаем, што такія аб’екты для раварыстаў з’яўляюцца ў Вілейцы дзякуючы мясцовым велаактывістам, грамадскай арганізацыі «ЗОВіК», іх працы і ўдзелу ў конкурсах на падтрымку роварнага руху.

Фотаздымкі з месца здарэння з суполкі vk.com/public187876910.

• Текст доступен на языке: Русский