Фота habr.com.

Пажар здарыўся 7 красавіка ў вёсцы Кузьмічы Любанскага сельсавета на Вілейшчыне.

Каля 10.30 у Вілейскі РАНС было два званкі з прамежкам у хвіліну. Спачатку паведамілі пра тое, што гарыць трава, пасля – што гарыць надворная пабудова.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, гарэла сухая трава за прыватнымі ўчасткамі, а таксама два хлявы.

Калі пажар ліквідавалі, высветлілася, што згарэлі тры хлявы.

Адзін з іх – яшчэ да прыезду выратавальнікаў, распавялі карэспандэнту ў інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС. Таксама згарэла трава на вялікай тэрыторыі.

Як высветлілася пасля, побач з участкамі дачнікі палілі смецце. Са смецця агонь перакінуўся на траву, з яе – на гаспадарчыя пабудовы. Па словах выратавальнікаў, адзін сарай быў пакінуты, два іншых, што стялі на адной тэрыторыі, мелі гаспадара-дачніка.

Цяпер спецыялісты праводзяць праверку.

Вілейскі РАНС у чарговы раз нагадвае аб правілах пажарнай бяспекі. Неабходна быць асцярожнымі пры навядзенні парадку ў прыватных жылых дамах, на лецішчах:

  •  адвязіце смецце ў спецыяльна адведзенае месца;
  • калі без спальвання не абысціся, выберыце пляцоўку так, каб выключыць пажар, адлегласць да будынкаў і збудаванняў павінна быць не менш за дзесяць метраў, ад ляснога масіва – 20 метраў, 30 метраў ад месцаў, дзе складзена сена або салома;
  • паліць адходы можна толькі ў зацішнае надвор’е, полымя трэба пастаянна кантраляваць, ні ў якім разе не пакідаць без нагляду;
  • не забывайце пра вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўку;
  • выпальванне сухой расліннасці і пажніўных рэшткаў, траў на корані катэгарычна забараняецца

Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы караюцца штрафам ад 270 да 1080 базавых велічынь. Калі прычыняецца шкода ў асабліва буйным памеры, надыходзіць крымінальная адказнасць па артыкулах 270, 276 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

• Текст доступен на языке: Русский