На месцы здарэння. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

6 красавіка ў Маладзечне на вуліцы Чарота гарэў тарфянік.

Пра пажар паведамілі ў 15.16 на нумар 101. Пажар ахапіў 0, 25 гектара. Прычыну высвятляюць, паведамляюць у Маладзечанскім ГРАНС.

Па словах спецыялістаў ГРАНС, 98% пажараў на тарфяніках здараецца па віне чалавека – з-за запалкі, недакурка, шкла. Пажар на тарфяніку заўважыць складана: яго амаль не відаць. Адчуваецца толькі спецыфічны пах, тлеюць карані.

Пажары на тарфяніках небяспечныя прагарамі. Туды можа праваліцца чалавек або тэхніка, участкі дарогі.

Торф прагарае на ўсю глыбіню залягання, а гэта шэсць-восем метраў. Пасля выгарання доўгі час застаецца высокая тэмпература, распавялі ў ГРАНС.

• Текст доступен на языке: Русский