Фота narachanka.by.

Пажар здарыўся 7 красавіка каля 12.00 у адным з пакояў інтэрната Валожынскага ЖКГ.

Пажар заўважылі дзякуючы сістэме аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі т перадачы паведамленняў пра надзвычайныя здарэнні «Маланка». Гарэў пакой на другім паверсе ў трохпавярховым інтэрнаце па вуліцы Міра, 18.

Спецыяліст МНС, якія прыбылі на месца, выратавалі з пажару 57-гадовую жанчыну. Яе забралі ў Валожынскую ЦРБ.