На месцы здарэння. Фота забяспечынае Маладзечанскім ГРАНС.

7 красавікаў вёсцы Вязынка нехта запаліў сухую траву. У выніку агонь пашкодзіў хлеў.

Пра тое, што гарыць трава на прысядзібным участку, у службу МНС паведаміла жанчына, якая жыве па суседстве. Гаспадароў участка не было. Дом выкарыстоўваўся пад лецішча.

– Са слоў жыхароў ўстаноўлена, што полымя ад падпаленай травы перакінулася на дах блочнага хлява. Сведкі пажару вадой і пяском большую частку палаючага ўчастка патушылі, – расказала інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Марына Ганчарова.

Жанчына, што выклікала вытаравальнікаў расказала, што выйшла з унучкай пагуляць, пачула трэск і заўважыла, што гарыць трава на тэрыторыі суседняга дома. Жанчына стала тушыць пажар пяском. Падключыліся суседзі. А моцны вецер раздзімаў агонь і плошча пажару павялічвалася.

Праз нейкі час вяскоўцы зразумелі, што самі не спраўляемся з агнём, патэлефанавалі ў 101. У выніку пажару знішчаны дах хлява.

Пасля здарэння. Фота Маладзечанскага ГРАНС.

Прычына пажару відавочная – загаранне сухой расліннасці. Вінаватая асоба ўстанаўліваецца.

Што рабіць, калі гарыць сухая трава?

Ацэніце абстаноўку. Калі ачаг невялікі і вашаму здароўю і жыццю няма пагроз, збіце полымя звязкай дубцоў або галінак ліставых дрэў, закідайце пяском або заліце ​​вадой. Патушыўшы пажар, не сыходзіце да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не разгарэўся зноў. Калі ачаг вялікі, патэлефануйце па тэлефоне 101 або 112, паспрабуйце як мага хутчэй пакінуць месца пажару.

• Текст доступен на языке: Русский