Фота Андрэя РАГІНСКАГА.

Для маладзечанскага клуба сезон пачнецца 18 красавіка. Футбалісты згуляюць супраць «Зэльвы».

Нагадаем, што ФК «Маладзечна» будзе гуляць у другой лізе. Галоўным трэнерам стаў Сяргей Дараховіч. Дырэктарам з’яўляецца Уладзімір Галубко, які нядаўна распавёў kraj.by, што задачы ўвайсці ў тройку няма.

— Мы на сённяшні дзень не ставім мэту ўвайсці ў гэтую тройку. Наша задача — сфармаваць склад, у які мы ўключылі толькі мясцовых.