Фота Настассі УТКІНАЙ.

Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Астравецкім і Смаргонскім раёнах збіраецца закупіць маскі і антысептыкі.

У Астраўцы закупка шматразовых масак (250 штук), антысептыкаў (15 літраў), локцевых дазатараў, пальчатак (75 пар) знаходзіцца на стадыі падачы прапаноў.

Арыентыровачная сума — 765 беларускіх рублёў.

У Смаргоні плануюць закупку 200 шматразовых масак. Арыентыровачная сума — 300 рублёў.