Градзірні БелАЭС. Фота Настассі Уткінай.

ПАдрыхтоўка да запуску першага энергаблока Беларускай АЭС на фінальным этапе, піша БелТА.

Як паведаміла начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Беларусі, на першы план выходзяць пытанні, звязаныя з бяспекай станцыі.

Сёлета ацанілі падрыхтаванасць АЭС да завозу ядзернага паліва, рыхтуюць рашэнне пра магчымасць завозу. Дакументы пацявярджаюць гатоўнасць АЭС да гэтага. Камісія Дзяржатамнагляду ўпэнілася ў здольнасці АЭС прыняць і размясціць ядзернае паліва на пляцоўцы. Кіраўніцтву рэкамендавалі да завозу паліва правесці вучэнні і адпрацаваць усе элементы ўнутранага аварыйнага плана Беларускай АЭС, адкарэктаваць неабходныя дакументы.