Фота Настассі УТКІНАЙ.

Прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў заявіў у парламенце, што ў Беларусі важна прыняць больш жорсткія меры сацыяльнага дыстанцыявання ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Батыр Бердыклычаў адзначыў, што ад 30-31 сакавіка ў Беларусі ідзе рэзкі рост захворвання.

— Калі глядзець на вопыт краін, якія прайшлі гэты шлях, ад 4-6-га тыдня ідзе экспанентны рост выпадкаў. А да 8-га тыдня падыходзяць да піка. Для Беларусі гэта наступны этап. Гэта этап не завозных выпадкаў, а перадачы сярод мясцовага насельніцтва. Чакаем далейшы рост, — сказаў ён. — Згодзен з Каранікам, што пік будзе ў канцы красавіка-мае.

Паводле яго слоў, важна прыняцце далейшых мер сацыяльнага дыстанцыявання — ад рассаджвання — як у Авальнай зале — да больш жорсткіх, пераходу на дыстанцыйнае навучанне, забарона масавых мерапрыемстваў, увядзенне каранціну. Сам па сабе каранцін не спыняе перадачу віруса. Мэта — запаволіць рост колькасці інфіцыраваных.

Батыр Бердыклычаў заклікаў разгледзець больш жорсткія меры дыстанцыяваньня цяпер, да наступлення піка.

Ён таксама адзначыў паляпшэнне сітуацыі з інфармаваннем насельніцтва. Іншае пытанне — інфармаванне аб прадпрымаемых ці не прадпрымаемых мерах, напрыклад, пра той жа каранцін і самаізаляцыю. Прадстаўнік СААЗ заклікаў растлумачваць, выносіць гэтае пытанне на больш высокі ўзровень, каб і там тлумачылі, што адбываецца ў краіне.