Фота з архіва "РГ".

Пра тое, што значная частка бацькоў просіць не працягваць канікулы, паведаміў Уладзімір Каранік, выступаючы 9 красавіка перад дэпутатамі ў Палаце прадстаўнікоў, піша БелТА.

Рашэнне аб працягу вясновых канікул для школьнікаў на тыдзень, па 11 красавіка ўключна, прынялі ў мінулую суботу.

Пра каранцін у школе адзінай думкі няма. З аднага боку, дзеці не ўваходзяць у групу рызыкі. З іншага – ідуць дыскусіі, наклькі яны могуць быць пераносчыкамі інфекцыі.

Міністр канстатаваў, што бацькам часта проста няма куды падзець дзяцей.

Многія адвезлі іх сталым сваякам, што медыкі рабіць катэгарычна не рэкамендуюць.

Хтосьці бярэ адпачынак за свой кошт, спрабуе аформіць бальнічны.

– Па апытаннях, 40 працэнтаў бацькоў просяць не працягваць канікулы, – адзначыў Уладзімір Каранік.