Іван Башняк і Леанід Лысакабылка ў Касуце. Фота забяспечанае героямі публікацыі.

5 красавіка намеснік старшыні маладзечанскай украінскай суполкі «Краяны» Леанід Лысакабылка і першы сакратар Амбасады Украіны Іван Башняк прыехалі ў Касуту, што на Вілейшчыне, каб уганараваць ураджэнца вёскі, аўтара першай Канстытуцыі Украіны Піліпа Орліка.

Паездку прысвяцілі 310-годдзю з Дня прыняцця Канстытуцыі. Падзея адбылася ў 1710 годзе.

– Прыехалі мы толькі ўдваіх, – расказаў карэспандэнту Леанід Лысакабылка. Людзей было сабраць цяжка: хто з-за каранавіруса нікуды не выходзе, хто пайшоў вербу ў касцёл свянціць. Паклалі кветкі да памятнага знака ў гонар Піліка Орліка, пакланіся, прыгадалі яго як аўтара першай Канстытуцыі Украіны.

Даведка «РГ»

Піліп Орлік нарадзіўся ў 1672 годзе ў вёсцы Касута, на Вілейшчыне (тады Ашмянскі павет, Віленскае ваяводства) у сям’і літвінскай шляхты чэшскага паходжання. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Вільні, у Кіева-Магілянскай акадэміі. Вядомы як украінскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, гетман Запарожскага войска ў выгнанні, паэт, публіцыст, аўтар першай Канстытуцыі Украіны. Памёр у 1742 годзе на тэрыторыі сучаснай Румыніі.

• Текст доступен на языке: Русский