Выпускны-2018 у Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

Міністэрства адукацыі вызначыла даты правядзення выпускных вечароў і апошніх званкоў.

Апошні званок для навучэнцаў 9 і 11 класаў школ і гімназій рэгіёна правядуць 30 мая.

Выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў – 10 або 11 чэрвеня. Час, працягласць, канкрэтную дату і месца правядзення выпускнога вечара вызначае рашэннем кіраўнік установы адукацыі з бацькоўскім камітэтам і ўзгадняе з мясцовымі ўладамі.

• Текст доступен на языке: Русский