Падчас Вялікадня і Радаўніцы ратавальнікі звяртаюць асаблівую ўвагу на бяспеку ў культавых месцах.

Па выніках праведзеных рэйдаў выратавальнікі заўважылі асноўныя парушэнні: загрувашчванне мэбляй праходаў, выхадаў на шляхах эвакуацыі; адсутнасць (няспраўны стан) першасных сродкаў пажаратушэння, адсутнасць у месцах захоўвання гаручых вадкасцяў сарбенту для іх паглынання ў выпадку расцякання.

У мэтах бяспечнага правядзення службаў і абрадаў выратавальнікі рэкамендуюць:

  •  падсвечнікі, свяцільні, ахвярныя агмені і іншае абсталяванне з ужываннем адкрытага агню рабіць толькі з негаручых матэрыялаў; іх канструкцыя павінна выключаць самаадвольнае перакульванне;
  • не дапускаць эксплуатацыю ў культавых збудаваннях ліхтароў з ужываннем адкрытага агню з пашкоджанымі шклянымі агароджамі і колбамі;
  • не пакідаць запаленых свечак і іншых крыніц адкрытага агню (у тым ліку лампад і свяцілень) у культавых збудаваннях без нагляду;

Таксама ратавальнікі Маладзечанскага раёна нагадваюць, што пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый у месцах з масавым знаходжаннем людзей неабходна, у першую чаргу, забяспечыць эвакуацыю.

Ні ў якім разе не панікуйце, не піхайце адзін аднаго. Для таго, каб ратавальнікі маглі хутка і эфектыўна ліквідаваць надзвычайную сітуацыю, неабходна забяспечыць бесперашкодны праезд тэхнікі, таму не загрувашчваць асабістым транспартам пад’езды да культавых збудаванняў і ўезды на іх тэрыторыю.