Фота Настассі Уткінай.

Здарэнне адбылося сёлета 22 студзеня.

Раніцай, каля 08.15, кіроўца на аўтамабілі «Фольксваген Вента», рухаючыся па Гарадоцкай у напрамку Віленскай, паблізу дома 14 наехаў на 42-гадовага пешахода, які пераходзіў праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе, што справа налева, адносна руху машыны.

У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні.

ДАІ просіць сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Тамары Дудко, 1-18 або па тэлефонах 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо па тэлефоне 102.

• Текст доступен на языке: Русский