Фота Настассі УТКІНАЙ.

Як распавяла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая, навучальны год падаўжаць не плануецца. Ён завершыцца 30 мая. 

Цяпер распрацоўваюць календарна-тэматычнае планаванне па прадметах у сувязі з працягам канікул.

— У сувязі з працягам ад 13 да 18 красавіка вясновых школьных канікул працягнуць працу школьныя лагеры. Яны будуць функцыянаваць па заяўнаму прынцыпу з правядзеннем усіх неабходных санітарна-эпідэмічных мерапрыемстваў. Будуць працаваць аб’яднання па інтарэсах. Дзеці, якія застануцца дома, могуць заняцца самаадукацыяй, — распавяла прэс-сакратар Людміла Высоцкая.