Фота Настассі Уткінай.

Маладзечанскі райвыканкам збіраецца закупіць камп’ютарную тэхніку за 32450 беларускіх рублёў.

  • 17 сістэмных блокаў за 21250 рублёў;
  • 4 маніторы для камп’ютараў за 1000 рублёў;
  • ноўтбук за 1550 рублёў;
  • плотэр за 1500 рублёў;
  • 6 шматфункцыянальных прыладаў (прынтэр, сканер, капір) за 5100 рублёў;
  • шматфункцыянальная прылада з двухбаковым сканаваннем за 950 рублёў;
  • шматфункцыянальная прылада (прынтэр, сканер, капір) каляровы за 1100 рублёў.

На дадзены момант дзяржаўная закупка Маладзечанскага райвыканкама знаходзіцца на стадыі падачы прапаноў.