Фота аўтара.

У сувязі са складанай пажаранебяспечнай абстаноўкай Міністэрства лясной гаспадаркі забараніла наведванне лясоў у некаторых раёнах Беларусі.

Ад 8 красавіка нельга наведваць лясы у Ашмянскім, Астравецкім і Смаргонскім раёнах.

Як паведамілі ў прэс-службе мінлясгаса, такія меры абумоўленыя высокім класам пажарнай небяспекі. Стаіць цёплае сухое надвор’е, няма ападкаў. Пажар можа ўзнікнуць з-за невялічкай іскры.

Нагадаем, што апошнімі днямі з-за таго, што гаспадары палілі смецце, гарэлі будынкі ў Маладзечанскім, Вілейскім, Астравецкім раёнах.

• Текст доступен на языке: Русский