Фота shliah.by.

Дзмітры Гурскі мясцовы, нарадзіўся ў вёсцы Лубянка. Потым сям’я пераехала ў горад, вучыўся ў СШ №1, паступіў у Маладзечанскі політэхнічны каледж. Пасля яго заканчэння працаваў у трэсце №41 цесляром, яшчэ па некалькіх рабочых спецыяльнасцях.

Гурскі працаваў у РУП «ЖКГ», быў майстрам на водаканале, адказваў за водазабеспячэнне ў раёне. Завочна скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «інжынер-будаўнік водазабеспячэння і водаадвядзення, аховы водных рэсурсаў».

На камбінаце хлебапрадуктаў Дзмітры Гурскі некалькі гадоў быў намеснікам галоўнага інжынера, начальнікам тэхнічнага аддзела. Потым яму прапанавалі пасаду галоўнага інжынера на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм.

— І хоць спачатку цяжка, але родныя вераць у тое, што ў мяне ўсё атрымаецца, — кажа Дзмітры Гурскі. — І я бачу паляпшэння. Працоўны калектыў дасведчаны, згуртаваны, спецыялісты ведаюць сваю справу. Мы шукаем працу, знаходзім яе і якасна выконваем. Мінулы год нядрэнным быў для прадпрыемства, таму нядаўна купілі некалькі адзінак тэхнікі, неабходнай для выканання работ.