Фота belrus.by.

Уладзімір Курэйчык, бацька беларускага рэжысэра Андрэя Курэйчыка, захварэў на каранавірус. 8 красавіка яго шпіталізавалі як кантакт першага ўзроўню. Сёння стала вядома пра станоўчы вынік тэста, паведамляе «Радыё Свабода».

Уладзіміру Курэйчыку 66 год. У сакавіку ён адпачываў у санаторыі Міністэрства ўнутраных спраў на Нарачы. Аднаго з пастаяльцаў, з якім кантактаваў Курэйчык-старэйшы, шпіталізавалі з двухбаковай пнэўманіяй, а пасля выявілі каранавірус.

У санаторыі МУС «Свабодзе» пацвердзілі, што ў іх быў госць з каранавірусам. Санаторый часова прыпыніў прыём.

Санаторый «Белая Русь» МУС РБ знаходзіцца ў населенным пункце Нарач, што на Мядзельшчыне.