Фота Настассі УТКІНАЙ.

У сезон распаўсюджвання распіраторных захворванняў ні адзін сталы чалавек не павінен застацца без увагі. У сённяшняй няпростай сітуацыі праваахоўнікі гатовыя дапамагчы адзінокім пенсіянерам Маладзечаншчыны.

Сёння сацыяльная функцыя праваахоўнікаў з’яўляецца прыярытэтнай. Людзі ў пагонах па тэлефоне праводзяць з пенсіянерамі прафілактычныя гутаркі, распавядаюць ім пра распаўсюджаныя схемы падману з боку заезджых злачынцаў.

Міліцыянеры цікавяцца, з кім пражываюць пажылыя і састарэлыя грамадзяне. Калі яны жывуць з раней судзімымі асобамі, міліцыя ўдакладняе паводзіны дамачадцаў, іх лад жыцця і кантакты.

Атрыманую інфармацыю пра патрэбу сталых адзінокіх людзей і інвалідаў у прадуктах і леках міліцыянеры перадаюць у адпаведныя раённыя службы. Гэтая меры дазволяць мінімізаваць рызыкі распіраторных захворванняў у людзей ва ўзросце.

Міліцыя просіць грамадзян з разуменнем паставіцца да падобных званках ад прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

Як адзначаюць у Галоўным упраўленні крымінальнага вышуку МУС, у рэспубліцы назіраецца ўсплёск злачынстваў, звязаных з падманам насельніцтва. Зняцце псоты і продаж танных тавараў пад выглядам дарагіх – асноўныя хітрыкі, на якія трапляюцца ахвяры.

У Беларусі былі выпадкі, калі невядомыя заходзілі да сталых людзей і, быццам бы здымаючы псоту, кралі ў іх дарагія рэчы. У Маладзечанскім рэгіёне падобных фактаў крадзяжу не зафіксавана.

Інфаграфіка забяспечаная аўтарам.

Міліцыя просіць сталых людзей быць пільнымі, ні пад якой падставай не адчыняць дзверы незнаёмцам. Ашуканцы трапляюць у дома да пенсіянераў, як правіла, пад выглядам сацыяльных работнікаў, медработнікаў, прадстаўнікоў камунальных службаў, іншых раённых структур. Часта выступаюць у ролі прадаўцоў, прапаноўваючы купіць тавар, кошт на які першапачаткова завышаны. У большасці выпадкаў сваіх грошай пенсіянеры пазбаўляюцца з-за таго, што дазваляюць гасцям самастойна адлічыць неабходную суму.

Маладзечанскі РАУС настойліва рэкамендуе растлумачыць блізкім людзям сталага ўзросту, што ў выпадку наведваньня іх дома незнаёмымі грамадзянамі, неабходна абавязкова паглядзець пасведчанне іх асобы.

Пры ўзнікненні сумненняў патэлефанаваць па тэлефоне 102. Абаронім сталых людзей разам.

• Текст доступен на языке: Русский