Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што па дадзеных на 10 красавіка ў Беларусі 1793 чалавека знаходзіцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй.

Мінздароўя звяртае ўвагу, што павелічэнне колькасці хворых COVID-19 паступальнае і кантраляванае.

Большасць выпадкаў — гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў. Як правіла, захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме.

72 пацыента знаходзяцца на падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пасля праходжання лячэння паправіліся 169 чалавек. Памерлі 19 пацыентаў.