Фота Настассі УТКІНАЙ.

У перыяд ад 10 па 16 сакавіка (больш дакладна пацярпелы прыгадаць не можа) каля 20.00 пешаход пацярпеў на дарозе ў Яхімоўшчыне.

Кіроўца на невядомым аўтамабілі, рухаючыся па вуліцы Палачанскай у Яхімоўшчыне ў накірунку 1 Мая, наехаў на 41-гадовага пешахода.

Той ішоў уздоўж праезнай часткі насустрач руху транспартных сродкаў. У выніку ДТЗ пешаходу прычыненыя цялесныя пашкоджанні, райсказаў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.

ДАІ просіць сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Тамары Дудко, 1-18 або па тэлефонах 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо па тэлефоне 102.