АЭС. Фота Настассі Уткінай.

Міністр аховы здароўя распавёў пра хворых на каранавірус на Астравецкай АЭС.

Міністр пракаментаваў астравецкую сітуацыю на прэс-канферэнцыі місіі СААЗ у Беларусі.

— Што тычыцца Астраўца і сітуацыі з расійскімі рабочымі, цяпер пацыенты знаходзяцца пад медыцынскім наглядам. Не вельмі ім там падабаецца, але трымаем сітуацыю пад кантролем разам з МУС. Тэсты, якія мы праводзілі, далі супярэчлівыя вынікі, таму мы іх адправілі ў лабараторыю на праверку. Тыя, хто знаходзіўся ў кантакце з хворымі на каранавірус, — кантакты першага і другога ўзроўню, цяпер ізаляваны.

Нагадаем, што 8 красавіка паведамлялася, што ў 15 рабочых з Расіі знайшлі каранавірусную інфекцыю. Міністр аховы здароўя пацвердзіў гэтую інфармацыю і адзначыў, што рабочыя не працавалі на будоўлі, а знаходзіліся на каранціне. Цяпер расійскія рабочыя знаходзяцца на лячэнні ў Смаргонскай ЦРБ.

«Росатам», які будуе Астравецкую АЭС, апублікаваў у той жа дзень прэс-рэліз — запэўнілі, што прадпрамаюцца ўсе меры па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруса.

9 красавіка «Інтэрфакс» паведаміў, што з будоўлі Астравецкай АЭС шпіталізавалі 100 чалавек.