Ілюстрацыйнае фота sibles1.ru.

Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі абнавіла «чорны спіс» нядобрасумленных суб’ектаў гаспадарання. 

У спісе Мінлясгаза знаходзяцца 62 прадпрыемствы з Беларусі. У яго таксама трапілі два прадпрыемствы з Маладзечна і Вілейкі — Vi LARIO і «ВудЛесТранс».

Вілейская арганізацыя ААТ «Буддэталі» (або Vi LARIO) знаходзіцца ў «чорным спісе» нядобрасумленных суб’ектаў гаспадарання ў Міністэрства лясной гаспадаркі. У парушэннях значыцца «Пратэрмінаваная запазычанасць за пастаўленую прадукцыю».

«ВудЛесТранс», які ў 2008 годзе зарэгістраваў Маладзечанскі райвыканкам, таксама з’явіўся ў «чорным спісе» Мінлясгаса. Кампанія парушыла тэрміны нарыхтоўкі і здачы дзялянкі. Дзялянка — гэта ўчастак зямлі (палі, лясы) для апрацоўкі, высечкі.